Перайсці да зместу

Варушыся, моладзь!

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Беларусь, устань Варушыся, моладзь!
Верш
Аўтар: Уладзіслаў Казлоўскі
1930 год
Крыніца: Часопіс «Шлях моладзі», № 6 (16), травень 1930 г., б. 11
Жыцьцёвы шлях

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!





ВАРУШЫСЯ, МОЛАДЗЬ!


Варушыся, моладзь міла,
моладзь — будучыня, сіла.
Ўсе на плошчу сабірацца,
розным спортам аддавацца!
Варушыцеся ахвотна,
каб ня было вам маркотна,
каб ніхто не ленаваўся,
руху, працы не чураўся.
Хто муштруе ногі, рукі,
той ня ведае прынукі.
Да ўсяго ён ёсьць ахвочы,
відзяць ўсё ягоны вочы.
Хто гартуе дух і цела,
у вагонь той пойдзе сьмела,
не прад чым ня мае страху—
асіліць усё з размаху;
не зьбянтэжыць яго сіла,
ані кат, ані магіла.
Будзе ён усім карысны,
і прыемны, і памысны;
ўсе такога ў нас палюбяць,
на‘т дзяўчаткі прыгалубяць,
будзе ён пад роднай стрэхай
і бацькам сваім пацехай.
А старонка наша Родна
прывітае яго годна
і усьцешыцца сярдэчна —
Яна—сумная адвечна,
бо надзею мець‘ме ў сэрцы,
што ня будзе ў паняверцы:
бо як кожны будзе бойкі,
так адважны і так стойкі,
дык Яе—Старонкі мілай —
ня скуе ніхто ўжо сілай.


Казлоўшчык.