Перайсці да зместу

Жалейка (1908)/Я не паэта

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Я не паэта
Верш
Аўтар: Янка Купала
1908 год
К песням
Іншыя публікацыі гэтага твора: Я не паэта.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Я не паэта.

Я не паэта, о крый мяне Божэ!
Ня рвуся я к славе гэт’кай ни мала.
Хоць песеньку-думку и высную можэ,
Завуся я тольки-Янка Купала.
Славу паэтаў разносяць па свеце,
Вянки ўскладаюць и звоняць пахвалай,
Я ж циха йграю, хтож цихих прымеце?
Ат! ведама з вйоски-Янка Купала!
Кожны край мае тых, што апеваюць,
Чым йосць для народа упадак и хвала,
А Беларусы никогаж не маюць,
Нихай жэ хоць будзе Янка Купала.
Доляй убоги йон цихи, ня смелы,
Беда, яго, маци, узгадавала,
Слйозы пагарды пье тольки век цэлы,
От, ведама, просты Янка Купала.
Песни начаў пець тэй мовай убогай,
Якой погарджаюць горка, недбала,
Пэўна и песняў счураюцца многа,
От, ведама, здумаў Янка Купала.
Шчасця так рэдка над светам усходзе,
Но досиць бывае меци хоць мала,
Долю каб бачыў у родным народзе,
А быўбы шчасливы Янка Купала.
Эт, с часам людзи ўпадаюць на силе,
Смерць скосе, глядзи и больш крыжам стала.
Нехта спытае: хто ў гэтай магиле?
А напис пакажэ: Янка Купала.