Перайсці да зместу

Жалейка (1908)/Чагоб я хацеў

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Ой, чаму на хаты гэтые Чагоб я хацеў
Верш
Аўтар: Янка Купала
1908 год
На добры, стары лад
Іншыя публікацыі гэтага твора: Чаго б я хацеў.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Чагоб я хацеў.

Мне ня трэба багатых другоў:
Даўно знаю пахлебства я йих,
Йих малитвы да ўсяких багоў,
И с пагардай пагляд на других!
Не хачу з йими быць за сталом,
На свайо панижэнне глядзець,
Як, минаючи чаркай з вином,
Ат парогу накажуць сядзець!..
Не хачу я дзявочай красы,
И пяшчот йихних белых грудзей:
Рэжэ сэрцэ мне горэй касы
Зменнасць, хитрасць агнистых вачэй!
Не магу я цярпець, паглядаць,
Як йих сталасць зникае, як дым;
Тут душу табе рада атдаць,
Тут других абнимае патым!
Не хачу я гуляць, дзе народ
Тольки нэндзу цярпиць на вяку,
Дзе сиротка стаиць ля варот,
Есци просе, падняўши руку!
Не хачу весялицца, гуляць,
Дзе бяда, слйозы, скарґи вакруг,
Дзе другие ў няволи сидзяць,
Дзе замйорли и сила и дух!...
Гэй, сказаць жэ, чаго я хачу?
За што сэрцэ бы навэт атдаў?
С чаго твар я слезами мачу?
Циж з вас гэта кали хто згадаў?
Дык вот чуйце, чагоб я хацеў,
Аб чым думачки тольки мае:
Каб мой люд маю песню запеў
И пазнаў, аб чым песня пяе!!!

1905.