С песняў аб мужыцким горы.
Дзе ня выляци зняволи,
Ат пачатку до канчатку
Ўсюды ўбачыш свайо поле,
Ўсюды ўбачыш сваю хатку, Што цямнотай цябе разе;
Ўсюды ўбачыш чалавека
С слязой вечнай пад павекай,
Вечна ў лапцях и сермязе.
Хоцяж сэрцэ, што за сэрцэ!
Лгання, хцивасци не знае,
Но, жывучы ў паняверцэ,
Тольки гора к збыццю мае;
Горам чорным, ой, багата
Надарыла люд наш доля:
Гора ў хаце и за хатай,
Гора ў поли и за полем.
Вецер хаткаю калоця,
И па шчылинах галосиць,
Гаспадар злйог ад калоцьця,
З дзяцьми жонка есци просиць.
Пустка ў свирни и ў вадрынцы,
Свинка хочэ штось здыхаци,
Вые сучка на дзядзинцы,
Памрэ нехта ў гэтай хаце.
А у поли на загонах
Аруць вихры, барануюць,
Хутка, дружна, не натужна
Шнуры вузкие руйнуюць.
Далей чворкай сытай шпарка
Праляцеў пан у карэце,
А за йим пачтовай паркай
Прэ чиноўник на разсвеце.
А на пустцы а паўночы
Ведзьмы, черци пяюць, граюць,
То смяюцца, то рагочуць,
Знахароў, вужоў скликаюць. И ўсйо гэта, зграя гэта:
Вятры, вихры и сабаки,
Ведзьмы, черци с таго света,
Пан, чыноуник, ваўкалаки,
Ўсе на выперадки пруцца,
Гикам, смехам чертаўскими
Залилися и нясуцца,
Аж зямля стогне пад йими,
А за йими, нибы хмара
Йдзе мужыцкае ўслед гора,
Так сягоння, як учора.
И мужык—пан у старонцы—
Гора гэта вечна бачэ,
Бачэ, што толки ў карчомцы,
И ў магиле йон не плачэ.
|