Перайсці да зместу

Жалейка (1908)/Старцы

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Шавец Старцы
Верш
Аўтар: Янка Купала
1908 год
Касьба
Іншыя публікацыі гэтага твора: Старцы (Купала).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Старцы.

С торбай кажны, з думкай важнай:
«Дадуць—не дадуць»,
Даўным следам дзед за дзедам
На кірмаш идуць.
Як дарога к хаце Бога,
Альбо й так аб што,
Не пытаюць, добра знаюць,
Звон пачули—й до’!
Быццам горбы, ихни торбы
Выдаюць парад.
На кирмашы старцы нашы
Садзяцца у рад.
Кожны прэцца ў лепша мейсца
Чуй! аж во кали,
Ў тройцы, ў парцы хрыпла старцы
Песню завяли,
Там той з лирай у тры шчыра
Струны задае,
Той с кантычки, той с прывычки
Модлы дзьме свае.
За змарлые, за жывые,
Душки, за жыццё,
За скацинку, за збажынку.
И за ўсйо, за ўсйо.
Гэй, малитвам, быццам битвам,
Старйо атдалось,
А спад воку глядзиць к боку,
Ци даюць хоць штось.
Вот паследни у вабедни
Кончыўся «падай»;
Сыплюць людзи, што то будзе,
Старчэ, намагай!
Ниспакойна с силай двойнай
Песень гул памкнуў,
И ўвесь гэты рой распеты
Руки працягнуў.
Дыдак густа й хлеба лусты
Сыпяцца, пры чом
Разам с хлебам, за што трэба
Малицца дзядом.
Час праходзе, годзе, годзе
Глядзець на полк наш!
Пашли людзи, што то будзе,
Кончыўся кирмаш.
С торбай кажны, з думкай важнай:
«Ци дзе больш дадуць»,
Даўным следам дзед за дзедам
С кирмашу идуць.