Перайсці да зместу

Жалейка (1908)/Касцу

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Да дзеўчатак Касцу
Верш
Аўтар: Янка Купала
1908 год
А хто там идзе?
Іншыя публікацыі гэтага твора: Касцу.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Касцу.

Стук стук, стук, малаток,
Кляпи коску, мужычок,
Кляпи вострэнька сваю,
А я песеньку спяю,
Гоп, гоп, гоп!
Я табе спяю.
Быў народ даўней хитрэй,
Не знаў стрэльбы, а вэй, вэй!
Коски шаблями были,
Ваеваць з йими ишли
Гоп, гоп, гол!
Ваеваць ишли.
Касу ў шыйцэ адагне,
И насадзиць, и махне;
Смерць таму, хто не зышоў:
Касой рэзали ўрагоў.
Гоп, гоп, гоп!
Рэзали ўрагоў.
И гарматаў быў не страх,
Грамада вялики ґмах:
Адзин ляжэ, сто идзе,
А хтож роўны грамадзе?
Гоп, гоп, гоп!
Роўны грамадзе?
Дык и ты касу вастры,
И так скора раз, два, тры!..
Идзи з йою на вайну,
А я йначэй пець пачну.
Гоп, гоп, гоп!
Пець инакш пачну.
На вайну с травой идзи,
Каси гладзенька, глядзи!
Пяруны, грымоты бьюць,
Ты каси, адважны будзь.
Гоп, гоп, гоп!
Ты адважны будзь.
Пяюць птушки пад вакном,
Лепшай доли даўно жджом;
Ну досць коску ўжо кляпаць,
Час з калодки уставаць.
Гоп, гоп, гоп!
Час ужо ўставаць.