Прышла зима халодная,
Нягодная зима,
Цярпи, зямелька родная,
Нима жыцця, нима.
Прыцьмилась сонцэ яснае,
Прыцих шум баравы;
На поли пустка страшная,
Ни збожа, ни травы.
Снег белы мйортва сцелицца
Пасцеляй грабавой,
Сапець, шумиць мяцелица,
Мяце снег, як мятлой.
Мароз, ай кат бязжаласны,
Ў лйод рэчки акаваў,
Стральбой сваею пакаснай
Па сценах биць пачаў.
Стральбой сваей праклятаю
Ў лйот слабых птушак бье,
Пры хаце и за хатаю
Спакою не дае.
Хаваюцца ў будоўлины
Скацина и народ.
У снег зямли абноўлены
Ня мил для йих паглйод.
Ваўки па сцежках шляюцца
И ночкаю, и днйом,
И жутка разлегаюцца
Магильницким выццйом. О! гора падарожнаму
Йих стада напаткаць,
Ня жыць неастарожнаму,
Радни не аглядаць.
И вырвуць вочы ясныя,
И выхлебаюць кроў,
И пойдуць далей страшные,
Шукаць ахвяр изноў.
Ой жудасна халодная
Ўзгулялася зима,
Цярпи, зямелька родная,
Нима жыцця, нима;
Цярпи, старонка родная,
Мучення пи да дна,
Мине зима нягодная,
И ўскрэсне зноў вясна.
|