Перайсці да зместу

Жалейка (1908)/Бабулька, прадаўчыца зйолак

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Сцйопка Жук Бабулька, прадаўчыца зйолак
Верш
Аўтар: Янка Купала
1908 год
Шавец
Іншыя публікацыі гэтага твора: Бабулька — прадаўчыца зёлак.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Бабулька-прадаўчыца зйолак.

Ў Минску на рынку,
Ў канцы агароды,
Бабулька старая
Садзицца заўсйоды.
Усякие зйолки
На рынак прыносиць,
И людцаў прахожых
Купляць у ей просиць.
Лежаць перад бабкай
Ци вечэр, ци ранак,
Пучки дзевясилу,
Чабор и румянак.
Ат кожнай хваробы
Йо зйолки, карення;
Лячыць можна йими
Падвей, парушення.
И любчыку навэт
Дасць вам пад сакрэтам,
Ды наўчэ, як зводзиць
Любезничкам гэтым.
И ўсяких, усяких
Дастанице лекаў,
Яких толька людзи
Не знали ад векаў.
Шмат летак бабульцы:
Трасуцца ўжо руки,
Йо пэўна унуки
Ба! навэт праўнуки.
Усяк ей жылося
На свеце, на Божым,
И смутна, самотна,
И с хлопцам прыгожым;
И слйозы лилися,
И песни звинели,
Малойцовы грудзи
Тулила ў пасцели.
Но ўсйож праляцела,
Як яснай маланкай;
Спяць думки и песни,
Ў магиле спиць Янка.
Эй, моладасць—радасць
Минула ўдалая!
Но старасць и беднасць
Нияк не минае.
И кепска бабульцы:
Сивая, худая,
Брак сил працаваци,
Так зйолки збирая;
Нясе их да Минска,
На рынку садзицца,
Збывае и вучэ,
Як трэба лячыцца.
А можэ паможэ
Душы хоць адной дзе,
И праца бабульки
На марна ня пойдзе.