Вы, паны, мяне с песняй к сабе прызываеце,—
Майго люду апець справядливую справу;
Рай, николи няснйоны, вы мне аткрываеце:
Знайду, кажэце, ў гэтым и долю, и славу…
Шумна вецер пяе песню дзикую, крвавую
Над зямлйой, злитай потам людзким и крывйою;—
Не ганюся, паночки, ой не, я за славаю:
Чую, доля ня ўзойдзе мне светлай зарою.
Чую я, чуе сэрцэ майо жалосливае, Душа ные, а болем сдымаюцца грудзи.
Як радзиўся, усйо шло са мной нишчасливае;—
Не пацешыли ў смутку и добрые людзи.
Мяне маци мая не пацешыла родная:
Над калыскаю пела аб цяжкай нядоли.
Яе песням зима втуравала нягодная;
Вихар гэтые песни разносиў па поли…
Як падрос, сильны стаў, пазнаў свет, не пацешыла
Мяне моладасць, поўная зводных надзеяў:
Холад, голад, бяду на маим карку вешала,
Ласк за гора свайо з йей ня видзеў нигдзе я…
Не было для мяне на куце мейсца вольнага;
На маю беднату паглядано з насмешкай;
У парозе было майо мейсце, бяздольнага;
За парогам калючками слалася сцежка…
Не пясцили мяне ручки дзевачак белые,
Не шаптана мне слоўцоў сэрдэчных кахання,
Як пустэльник, як мних у кляшторы, дни целые
Жыву так и маркочуся з рання да рання.
Як цыган той, па свеце век целы цягаюся,
Бяз прытоння, бяз роднинькай цйоплинькай хатки;
Над чужой працай з сил маладых выбиваюся;
Светлай веры у пришласць зникаюць астатки…
Так, паночки, у прышлую славу ня верыцца,
И пустых абецанак мне слухаць ня мила. А што ў сэрцы майом и душы цяпер дзеицца,
Буду пець, громка пець, пакуль возьме магила.
Буду пець не за славу, праз вас абецаную.
Буду пець, бо люблю свайго краю паляны.
Буду пець, бо люблю сваю песню загнаную,
Буду пець, бо мне дар гэты Богам пасланы.
|