Елачка (Кудашава/Купала)
Выгляд
Елачка Верш Аўтар: Раіса Кудашава Пераклад: Янка Купала Крыніца: [1] |
Узышла ў лесе елачка,
У лесе і расла,
Узімку, ўлетку стройная,
Зялёная была.
Мяцеліца ёй песеньку
Пяяла: баю-бай,
Мароз сьняжком атуліваў:
Глядзі не замярзай!
Пужлівы зайчык шэранькі
Пад елачкай скакаў,
Падчас і воўк, сярдзіты воўк,
Ускоч перабягаў.
Цяпер яна, прыбраная,
На сьвята к нам прыйшла
І шмат пацехі, радасьці
Для дзетак прынясла.