ДУМА НА ПОЛАЦКІМ ЗАМЧЫШЧЫ.
Цьмы-цьмоў і процьмы лет,
на гэтым копішчы канодным,
складалі Дзеве чэсьць.
„Дзевін“ зваўся грод,
і „Дзевіна“ рака у стоп яго ручэла;
бажніца Дзеве ў чэсьць
на сонцы дахам сьнела,
здобячы сабой накоп.
У бажніцы-ж, перад Дзевы стодам,
хадзілі дзевы карагодам
ў кудзебны тан.
Сьвятарны хор, пявежнай мовай
магутаў племені ўслаўляў.
Зьбіралісь старцы тут
на раду й суд.
І быў нябесны ход
людзкім законам,
змацованым Правечным Конам…
Весь гэты лад пітомы
разбурыў крыжа знак…
Хай так,
а ўсё-ж—на попелі
старэтных стодаў,
пад засьцьцю ценяў іх,—
у почце грэчаскіх сьвятых,
засела Софас;
мейсцовую сабой
зьменяючы Палладу.
|
|