Перайсці да зместу

Дні вясны (1927)/Струны сонца/Ня шумі, бяроза!

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Струны Ня шумі, бяроза!
Верш
Аўтар: Язэп Пушча
1927 год
Песьня юнацтву

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




НЯ ШУМІ, БЯРОЗА!

Ня шумі, бяроза, з клёнамі над пуняй,
ня хістайся веткамі наўслонь.
Трымціць, заходзіцца золатаструньне,
лісты люляюць ласку слоў.

Юнак музыка грае на цымбалах…
Люблю я струнны сьмех-рассып.
Калі бяроза лісьце асыпае, —
як шмат у ёй тады красы!

Цымбалы звонкія, званчэй зьвініце
пад ціхай беднасьцю сяліб.
Ліе зарніца колеры ў крыніцу
і золата асеньніх ліп.

Каліна ветлая гарыць ад соку,
цьвітуць расою верасы.
Зьляцеў акорд, зьляцеў акорд высокі…
Люблю я струнны сьмех-рассып.

7-V — 26 г.