Перайсці да зместу

Дні вясны (1927)/Кветкі красы/Хвалі

З пляцоўкі Вікікрыніцы
⁂ (Спатыкаем ўсе мы долю…) Хвалі
Верш
Аўтар: Язэп Пушча
1927 год
Сьветлых дзён хараство
Іншыя публікацыі гэтага твора: Хвалі (Пушча).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ХВАЛІ

Звонна-імпэтныя хвалі
сонца вясны улюлялі.

Ў іхнім адценьні лілёвым
сокі асокі зялёнай.

Часта зара паласкала
косы свае ў іх са скалаў.

Часта русалка ўмывала
стан свой ласкава-бялявы.

Сінь іх вясновыя ночы —
сьмех разьлівае дзявочы.

Хмельна-імпэтныя хвалі
ў далі крышталі ўлюлялі.

4/VI — 26 г.