Перайсці да зместу

Дні вясны (1927)/Кветкі красы/Спатыкаем ўсе мы долю…

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Мастак ⁂ (Спатыкаем ўсе мы долю…)
Верш
Аўтар: Язэп Пушча
1927 год
Хвалі

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




КВЕТКІ КРАСЫ


∗     ∗

Спатыкаем ўсе мы долю,
гукі песень — залаты рассып.
Лісьця льлюцца ціха долу,
маладосьць аддаўшы для красы.

Вее шэлест іх бяссоньнем,
хоць ты ў госьці зоры запрасі;
колеры іх яркнуць сонцам, —
дарагія сны сьмяюцца ў сінь.

Заблудзіўся хто у полі,
між аўсяных ніў, далін?
Гэта вецер там скаголіць,
лісьця ў пыл латошачы з калін.

Спатыкаем ўсе мы долю,
гукі песень — залаты рассып.
Лісьця льлюцца ціха долу,
маладосьць аддаўшы для красы.