Перайсці да зместу

Дні вясны (1927)/Кветкі красы/Сьцюдзёнаю зімой…

З пляцоўкі Вікікрыніцы
⁂ (Песьня цьвіце…) ⁂ (Сьцюдзёнаю зімой…)
Верш
Аўтар: Язэп Пушча
1927 год
Ўзьвейся, вецер

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!





∗     ∗

Сьцюдзёнаю зімой
агню тушыць
ня сьмею на душы.
Ня ведаю, хто сьлёзы зьмёў…
Здаецца, радасьці ў жыцьці
цьвісьці й
цьвісьці?

О, радасьць!
Я цябе ня клічу.
Нашто ты мне, нашто?
На змораным тваім абліччы
маршчын шмат сот.

О, сон, надзей!..

Люблю больш я
золатазвонны сум.
З ім кожны дзень
Спатканьне.
Яго у песьні панясу
на жвірыста-
халодны камень,
ён болей там ня вырасьце.