Перайсці да зместу

Дні вясны (1927)/Кветкі красы/Ўзьвейся, вецер

З пляцоўкі Вікікрыніцы
⁂ (Сьцюдзёнаю зімой…) Ўзьвейся, вецер
Верш
Аўтар: Язэп Пушча
1927 год
⁂ (Вечнае Раньне-Мэсія…)
Іншыя публікацыі гэтага твора: Ўзьвейся, вецер.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ЎЗЬВЕЙСЯ, ВЕЦЕР

Ўзьвейся, вецер, ўзьвейся па-над стогам, —
Мы жывём бяз імені сьвятога.

Бяз крыжоў хрыстовых моўкнуць далі, —
досыць дух і сэрца расьпіналі.

Хмары болей сьлёз ня сыплюць золкіх, —
зацьвітаюць на кургане зёлкі.

Зоры льлюць віно ды на даліны, —
хто-ж сягоньня духам баязьлівы?

Завіліся сьцежкі ў пералогах, —
адцьвіла у цернях сьвятасьць бога.

28-VII — 26 г.