Перайсці да зместу

Дні вясны (1927)/Кветкі красы/Песьня цьвіце…

З пляцоўкі Вікікрыніцы
На дарогах крыжавых ⁂ (Песьня цьвіце…)
Верш
Аўтар: Язэп Пушча
1927 год
⁂ (Сьцюдзёнаю зімой…)

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!





∗     ∗

Песьня цьвіце,
адцьвітае пад хмелем,
сьмех у завеях губляе.
Далі,
бель-сьнежныя далі…
Сеюцца,
сыплюцца
долу лілеі.

Вуснамі радасьці
цьвецень цалую…
Кветкі маёй вы палітры!
Хмельна-шалёныя рытмы
З скогатам,
рогатам
справілі гулі.

Сьвішчуць
узьлётныя сіверы ў высі, —
струны
настроены
стройна…

Музыка, лійся!
Прасторна!
Ў дзікай завеі
завійся,
узьвійся!

Гончыя ветры
імчацца узгор‘ем, —
хіляцца сосны,
яліны.

Ой вы, разлогі, даліны,
смутак спакойны
душы не агорне!