Перайсці да зместу

Дні вясны (1927)/Кветкі красы/З цыклю «Заходняя Беларусь»

З пляцоўкі Вікікрыніцы
⁂ (Я ведаю — у кожнага пачуцьці ёсьць…) З цыклю „Заходняя Беларусь“
Верш
Аўтар: Язэп Пушча
1927 год
Панская навала

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




З ЦЫКЛЮ „ЗАХОДНЯЯ БЕЛАРУСЬ“

Затрасьліся у лесе асіны —
сіроты, як-бы без сям‘і…
Нехта вусны да сіня насініў
і раны цалуе зямлі.

Нехта локці ў шаленстве кусае
і цела грызе на кускі.
Не сьпяваюць яму больш: — Осанна! —
сьлед яго замятаюць пяскі.

Шмат было іх чужых-чужаніцаў,
і кожны нам косьці крывіў,
З нашмі сёстрамі праглі жаніцца,
выпіць каб болей крыві.

Дык таму і трасуцца асіны —
сіроты, як-бы без сям‘і.
Знаем, хто вусны да сіня насініў
і раны цалуе зямлі.

26-V — 26 г.