Для дзяцей (Талстой, 1928)/Расказы для дзяцей/Падкідыш
← Воўк | Падкідыш Апавяданьне Аўтар: Леў Талстой 1928 год Арыгінальная назва: Подкидыш Пераклад: Макар Краўцоў |
Мужык і агуркі → |
ПАДКІДЫШ.
У беднае жанчыны была дачка Марыля. Марыля раніцай пайшла па ваду і ўбачыла, што каля дзьвярэй ляжыць нешта завінутае ў анучы. Марыля паставіла вёдры і разгарнула анучы. Калі яна крапула анучы, дык з іх закрычала нешта: уа! уа! уа! Марыля нагнулася і ўбачыла, што гэта было маленечкае чырвонае дзіцятка. Яно голасна крычала: уа! уа! Марыля ўзяла яго на рукі і панясла ў хату, пачала з ложкі паіць малаком. Маці сказала: „што ты прынясла?“ Марыля сказала: „дзіцятка, я знайшла каля нашых дзьвярэй“. Маці сказала: „мы і так бедныя, дзе нам карміць яшчэ дзіцянё, я пайду да начальніка і скажу, каб яго ўзялі.“ Марыля заплакала і сказала: „мамачка, яно няшмат будзе есьці, пакінь яго. Паглядзі, якія ў яго чырвоненькія зморшчаныя ручкі і пальчыкі.“ Маці паглядзела: ёй шкада зрабілася. Яна пакінула дзіцятка. Марыля карміла і спавівала дзіцянё і пяяла яму песьні, калі яно клаляся спаць.