Перайсці да зместу

Для дзяцей (Талстой, 1928)/Расказы для дзяцей/Воўк

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Лісічы хвост Воўк
Апавяданьне
Аўтар: Леў Талстой
1928 год
Арыгінальная назва: Волк (1908)
Пераклад: Макар Краўцоў
Падкідыш

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




РАСКАЗЫ ДЛЯ ДЗЯЦЕЙ.

ВОЎК.

Быў адзін хлопчык. І ён вельмі любіў есьці кураняты і вельмі баяўся ваўкоў.

І аднаго разу гэты хлопчык лёг спаць і заснуў. І прысьніў ён, што ідзе адзін лесам па грыбы, і раптам з куста выскачыў воўк і кінуўся на хлопчыка.

Хлопчык спалохаўся і закрычаў: „а-яй, ён мяне зьесьць!“

Воўк кажа: „пачакай, я цябе ня зьем, а я з табою пагавару.“

І пачаў воўк гаварыць чалавечым галасам.

І кажа воўк: — Ты баішся, што я цябе зьем. А сам ты, дык што робіш? Ты любіш кураняты?

— Люблю.

— А нашто-ж ты іх ясі? То-ж яны, гэтыя кураняты, гэткія самыя жывыя, як і ты. Кожную раніцу пайдзі паглядзі, як іх ловяць, як кухар нясе іх на кухню, як перарэзвае ім горла, як іхняя маці кудакча аб тым, што кураняты ў яе бяруць. Бачыў ты гэта? — кажа воўк.

Хлопчык кажа: — Я ня бачыў.

— А ня бачыў, дык ты паглядзі. А вось цяпер я цябе зьем. Ты гэткае-ж самае куранятка — я цябе і зьем.

І воўк кінуўся на хлопчыка, і хлопчык спалохаўся і закрычаў: „ай-ай-ай!“ Закрычаў і прачхнуўся

І з таго часу хлопчык пакінуў есьць мяса — ня еў больш ні ялавіны, ні бараніны, ні курэй.