Перайсці да зместу

Для дзяцей (Талстой, 1928)/Байкі/Сабакі і кухар

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Сякера і піла Сабакі і кухар
Байка
Аўтар: Леў Талстой
1928 год
Арыгінальная назва: Собаки и повар (1872)
Пераклад: Макар Краўцоў
Заяц і гончыя сабакі

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




САБАКІ і КУХАР.

Кухар варыў абед; Сабакі ляжалі каля дзьвярэй кухні. Кухар забіў цяля і кінуў кішкі на двор. Сабакі падхапілі, паелі і кажуць: „Кухар добры: добра варыць.“

Крыху пачакаўшы, Кухар пачаў чысьціць гарох, рэпу й цыбулю і выкінуў абрэзкі. Сабакі кінуліся, адвярнулі насы і кажуць: „папсаваўся наш Кухар: раней добра варыў, а цяпер нічога няварты.“

Але Кухар ня слухаў Сабак, а варыў абед пасвойму. Абед зьелі і пахвалілі гаспадары, а не Сабакі.