Перайсці да зместу

Для дзяцей (Талстой, 1928)/Байкі/Мужык і конь

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Два мужыкі Мужык і конь
Байка
Аўтар: Леў Талстой
1928 год
Арыгінальная назва: Мужик и лошадь
Пераклад: Макар Краўцоў
Два кані

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




МУЖЫК і КОНЬ.

Паехаў Мужык у места па авёс для каня. Толькі што выехаў з вёскі, Конь пачаў заварочваць назад да хаты. Мужык даў па кані пугай. Ён пайшоў і думае аб Мужыку: „куды ён, дурань, мяне прэ; лепш-бы да хаты“. Не даяжджаючы да места, Мужык бачыць, што Каню цяжка па гразі: зьвярнуў на брук, а Конь круціць проч ад бруку. Мужык сьцебануў цугаю і пацягнуў каня; ён пайшоў на брук і думае: „на што ён мяне пакіраваў на брук, толькі капыты абламаеш. Тут пад нагамі шорстка.“

Мужык пад‘ехаў да крамы, купіў аўса і паехаў да хаты. Калі прыехаў да хаты, даў каню аўса. Конь пачаў есьці і думае: „якія людзі дурныя! толькі любяць над намі разумнічаць, а розуму ў іх менш як ў нас. Аб чым ён клапаціўся? Кудысьці езьдзіў і ганяў мяне. Колькі мы ня езьдзілі, а ўсё-ж вярнуліся да хаты. Лепш-бы з самага пачатку заставацца нам з ім дома: ён сядзеў-бы на печы, а я еў-бы авёс“.