Перайсці да зместу

Для дзяцей (Талстой, 1928)/Байкі/Два кані

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Мужык і конь Два кані
Байка
Аўтар: Леў Талстой
1928 год
Арыгінальная назва: Две лошади (1872)
Пераклад: Макар Краўцоў
Сякера і піла

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ДВА КАНІ.

Два кані вязьлі два вазы. Пярэдні конь вёз добра, а задні затрымліваўся. На пярэдняга каня пачалі перакладаць з задняга ваза: калі ўсё пераклалі, задні пайшоў улегцы і сказаў пярэдняму:

„Мучся і пацей. Што больш будзеш старацца, то больш цябе будуць мучыць.“

Калі прыехалі на заезны падворак, гаспадар і кажа:

„Нашто мне два кані карміць, а адным вазіць? Лепш аднаму дам колькі трэба корму, а таго зарэжу: хоць скуру вазьму.“

Гэтак і зрабіў.