Для дзяцей (Талстой, 1928)/Байкі/Крук і лісіца
Выгляд
← Мужык і вадзянік | Крук і лісіца Байка Аўтар: Эзоп 1928 год Арыгінальная назва: Ворон и лисица Пераклад: Макар Краўцоў |
Галава і хвост зьмяі → |
Пераклад зьдзейсьнены з вольнага перакладу Льва Талстога. |
КРУК і ЛІСІЦА.
Крук дабыў кавалак мяса і сеў на дзерава. Захацелася Лісіцы мяска. Яна падыйшла і кажа:
„Эх, Крук, як пагляджу я на цябе, па тваім росьце ды красе, дык табе толькі царом быць! І пэўна быў-бы царом, калі-б толькі ў цябе голас быў.“
Крук разявіў рот і зароў, як толькі мог. Мяса ўпала. Лісіца, падхапіла яго і кажа:
„Эх, Крук, калі-б у цябе яшчэ і розум быў, дык быў-бы ты царом.“