Перайсці да зместу

Для дзяцей (Талстой, 1928)/Байкі/Галава і хвост зьмяі

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Крук і лісіца Галава і хвост зьмяі
Байка
Аўтар: Эзоп
1928 год
Арыгінальная назва: Голова и хвост змеи
Пераклад: Макар Краўцоў
Тонкія ніткі
Пераклад зьдзейсьнены з вольнага перакладу Льва Талстога.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ГАЛАВА і ХВОСТ ЗЬМЯІ.

Зьмяіны хвост паспрачаўся з Зьмяінаю Галавою аб тым, каму хадзіць наперадзе. Галава сказала: „ты ня можаш хадзіць перадам — у цябе няма вачэй і вушэй.“ А хвост сказаў: „а затое ўва мне сіла: я цябе рухаю; калі захачу ды абкручуся вакол дзерава, дык ты з месца не кранешся.“ Галава сказала: „разыйдземся.“

І Хвост адарваўся ад Галавы і папоўз уперад. Але толькі што ён адпоўз ад Галавы, папаў у шчыліну і заваліўся.