Для дзяцей (Талстой, 1928)/Байкі/Воўк і ягнятка
Выгляд
← Два таварышы | Воўк і ягнятка Байка Аўтар: Эзоп 1928 год Арыгінальная назва: Волк и ягнёнок Пераклад: Макар Краўцоў |
Леў, воўк і лісіца → |
Пераклад зьдзейсьнены з вольнага перакладу Льва Талстога. |
ВОЎК і ЯГНЯТКА.
Воўк убачыў — Ягнятка п‘е каля ракі.
Захацелася Ваўку зьесьці Ягнятка, і пачаў ён да яго чапляцца: „ты, кажа, мне ваду муціш і піць не даеш“.
Ягнятка кажа: „ах, Воўча, як я магу табе ваду муціць? Гэта-ж я ніжэй па вадзе стаю, дый то кончыкамі губаў п‘ю. „А Воўк кажа: „ну, дык нашто ты лонскім летам майго бацьку лаяў?“ Ягнятка кажа: „ды я, Воўча, і не радзілася яшчэ лонскім летам“. Воўк узлаваўся і кажа: „цябе не перагаворыш. Дык я, ня еўшы нічога, за тое і зьем цябе“.