Перайсці да зместу

Дзіва (1927)/I/Эскіз

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Ты ў вачох у сябе затаіла Эскіз
Верш
Аўтар: Нічыпар Чарнушэвіч
1927 год
Кажанамі палонены логі

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ЭСКІЗ

Грэчка шапоча: „ня можна“
на пацалункі шмяля…
Песьня ніколі ня змоўкне,
ў радасьць ня згубіцца шлях.

Жыцьця салодкіх разынак
кожны сумеў смакануць.
Выпалеш радасьць — ўзыйдзе
новаю руньню агню.

Просіцца грэчка: „ня трэба“,
вусны-ж раскрыты: „вазьмі“!..
Гора мы носім бярэм‘ем,
шчасьце нас носіць саміх.

Узьніме і кіне бяз жалю
і абяцае „зайду“…
Жыцьця пазнаць-бы скрыжалі,
покі агонь не затух.

Перад каханьня Сінаем
хто ня схіляецца ніц…
Грэчка шапоча: „сканаю
ад пацалункаў вясны“.