Перайсці да зместу

Дзіва (1927)/I/Аэліта

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Кажанамі палонены логі Аэліта
Верш
Аўтар: Нічыпар Чарнушэвіч
1927 год
Жытнёвыя ўсьмешкі

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




АЭЛІТА

…Голос Аэлиты, голос вечности, тоски летит по всей вселенной, зовет, призывая, клича — где ты, где ты, любовь!(Ал. Толстой)

Рву я,
рву я
заляйцанага сэрца цуглі.
Чую,
чую
тваіх словаў птушыны звон…
Дальніх зор над чалом Беларусі Лапцюжнай,
Беларусі Лапцюжнай
я пазнаў хараство.

Вечнасьць, Вечнасьць
і Каханьне — а дзе ім межы?
Безьліч сьветаў
ў адным подыху жыцьця гараць…
Дай папіць з нятутэшняга сонца струменьняў,
Непазнаных Струменьняў,
дарагая сястра.
Зьліцца-б,
зьвіцца-б,
як пялёсткі ў вяночак адзіны…
А —
Э —
Літа —
нястрыманае думкі узьлёт. —
Я ў палоне яшчэ, да мяне апусьціся,
руньню долі разьліся
на прыбітых палёх.