Перайсці да зместу

Дзед і ўнук (Ластоўскі)

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Аб сытой сьвіньні Дзед і ўнук
Апавяданьне
Аўтар: Вацлаў Ластоўскі
1923
Крыніца: Часопіс «Крывіч», № 4, верасень-кастрычнік 1923 г., б. 6
Певень і гуся

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Дзед і ўнук.

Жыў дзед ды такі працавіты, што аж чорту стала завісна і быў у дзеда ўнук-дзяцюк, у хаце не сядзеў, працаваць не хацеў, не памочнічаў, а паўночнічаў. Дамоў толькі выспацца прыходзіў, а то ўсё на ігрышчах ды ў карчме.

Доўга дзед цярпеў ды ўгаварываў, не прыходзіць дзяцюк у розум. Узяло дзеда за жывое, ды і чорт з завісьці нацяміў. І прыдумаў дзед так: „што ўнук то дармо, а на мне ўсё ярмо, дык не бываць таму с сяго часу“,

Узяў дзед ўсё дабро і грошы і адзежу у карчму. І пачаў дзед гарэлкі расьпіваць ды дабро прапіваць. Сьпярша ўнук абрадаваўся, кампаніі, маўляў, прыбыло, а пасьля, як у хаце ня топленай ды ня меценай праспаўся ды ўбачыў, што ні ладу ні дабра, прышоў унук у розум. А там дзед ўсю ноч гарэлку піў, ды народ сьмяшыў. Ходзіць дзед па кружалу, казыраецца Стаў унук пад вакно ўгаварывае:

—„Ідзі, кажа, дзедка, дамоў, поўна хата шумы, як табе, старому, ня сорам!“

А дзед яму:—„Быў я да сяго часу дурны, а цяпер ўжо не такі. Цяпеў я ў карчме засеў, а ты што хочаш то і рабі!“

І стала с таго часу по новаму: дзед піў, прапіваў, а ўнук працаваў.

Чорту ўсё адно, што дзед, што ўнук не мінуе яго рук.