Перайсці да зместу

Аб сытой сьвіньні

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Аб сытой сьвіньні
Апавяданьне
Аўтар: Вацлаў Ластоўскі
1923
Крыніца: Часопіс «Крывіч», № 4, верасень-кастрычнік 1923 г., б. 5-6
Дзед і ўнук

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Казкі.

Аб сытой сьвіньні.

Тоўста сьвіньня стала, ўся пашла ў сала, пішчэць і то перастала, а бегаць ей хочацца горш першага. Пашла сьвіньня к доктару: „так і так“, кажа. Доктар загадаў ей травамі лячыцца. — „Трава, кажа, супроць сала здарова“.

Стала сьвіньня травамі лячыцца. Ад раньня да ночы траву жарэ, толькі, сала расьце.

Пашла сьвіньня ізноў да доктара: „так і так“, кажа. І доктар загадаў ей вадой лячыцца:—„Сплыве, кажа, сала вадзіцай“.

Стала сьвіньня воды піць, вада не тахціць, ад вады горш разсыцела

Пашла сьвіньня ізноў да доктара—„так і так“, кажа. А доктар вялеў ей на сонцы ляжаць:—„Стопіць табе сонейка сальца з мясца“.

Пролежні наляжала, а яшчэ сыцей стала.

Што рабіць?...

І пашла тады сьвіньня да знахара. А той ей і кажа: — „Каб стала ты, сьвіньня, здарова, не вада табе, не трава табе, не на сонцы ляжанка, а пуга ды палка, ды работа да поту,—дык сала бы і спала“.