Перайсці да зместу

Гісторыя беларускае літэратуры (1921)/II/Рэволюцыйная і проціўрэволюцыйная літэратура/Праклямацыі і брошуры

З пляцоўкі Вікікрыніцы
К. Каліноўскі Праклямацыі і брошуры
Падручнік
Аўтар: Максім Гарэцкі
1921 год
А. Кісель

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Праклямацыі і брошуры.
(1827—1861).

З тым жа проціў-маскоўскім, проціў урадовым кірункам было выдрукавана ў нашай мове многа праклямацый і брошур, найболей невядома кім напісаных. Былі пашыраны сярод каталіцкага беларускага насяленьня, прыкладам, гэткія:

1. Перадсьмертны разгавор пустэльніка Пятра, каторы жыў у пушчы дзевяцьдзесят лет, а памёр маючы сто сорак лет. Кніжачка друкована ў 60 гадох, у Кіеве, з рэвалюцыйна-агітацыйнымі заданьнямі. Пры ёй у дадатку ёсьць польскі гімн у беларускім перакладзе.

2. Крыўда і праўда (1863 г.)—„беларуская гутарка“, каторую напісаў вершам, дужа дрэнным, нейкі Ф. Пчыцкі. Аўтор наіўна спакушае беларускага мужыка тым, што раней, за палякамі, і „пан-бог даваў уроду“: пша- ніца была, як лес! А цяпер наадварот: „За праклятым маскалём няма шчасьця ні у чом“. Соцыяльныя пагляды гэтага рэволюцыянэра выказаны так: „Ай, ды шляхта-малайцы! Паны былі, як айцы!“..

3. Сюды так ці йначай падыходзяць „Добрыя весьціСыракомлі, „Гутарка старога дзедаКаратынскага і шмат іншых падобных рэчаў таго і пазьнейшага часу.