Перайсці да зместу

Гісторыя беларускае літэратуры (1920)/II/Несьвядомае адраджэньне

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Заняпад (18 век) Несьвядомае адраджэньне
Падручнік
Аўтар: Максім Гарэцкі
1920 год
Я. Баршчэўскі

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ІІ. НОВАЯ БЕЛАРУСКАЯ ЛІТЭРАТУРА.

Несьвядомае адраджэньне.

(„Энеіда“ — П. Бахрым — „Тарас на Парнасе“).

Дзяленьне новае беларускае літэратуры. З пагляду гістарычнай паступовасьці і з увагі на зручнасьць выкладаньня, новую беларускую літэратуру (19-е сталецьце да 80-х гадоў) можна дзяліць на болей-меней гэткія часткі і ў гэткім парадку: несьвядомае адраджэньне (10—20—30 гады); стара-шляхоцкія романтыкі (уся першая палавіна веку); беларуска-маскаўскія пісьменьнікі (ад 50-х гадоў); рэволюцыйная і проціў-рэволюцыйная літэратура (60-я гады); нова- шляхоцкія пісьменьнікі (50—60—70 гады); рукапіснае народнае пісьменства; бібліаграфія.

Пачатак маскоўскага панаваньня. Рэлігійнае і нацыянальнае змаганьне на Беларусі скончылася тым, што ў яго ўчапілася маскоўская царыца Кацярына Другая і падзяліла Польшчу, пачаўшы з адбіраньня беларускіх земляў. Па ўмовах 1772—1773 гадоў да Расеі адыйшло Полацкае ваяводзтва (апрача часткі яго на правым беразе Дзьвіны), Віцебскае (без Аршанскага павету), Мсьціслаўскае і часьці Менскага. Падзел 1793 г. даў Расеі Менскае ваяводзтва і значныя часьці Віленскага, Наваградзкага і Берасьцейскага. Падзел 1795 г. аддаў Расеі рэшту ваяводзтваў Наваградзкага і Берасьцейскага. Калі-ж паводле трактату ў Тыльзіце (1807 г.) пад расейскае панаваньне перайшла і Беласточчына, — уся Беларусь была ў складе Расейскай імпэрыі. Тады пачалося яшчэ горшае абпалячываньне беларусаў. Палітыка маскоўскага ўраду была такая, што людзі, якія дагэтуль былі яшчэ прапітаны беларускім нацыянальным духам, аж яны кінуліся ў палышчызну. У 1839 годзе было зроблена гвалтоўнае далучэньне уніятаў да праваслаўя. Нямала людзей перайшло на каталіцтва. Зьдзееўся больны рэлігійны падзел беларусаў, каторы нёс з сабою для ўсяго народа страшны падзел нацыянальны. Але на варце беларускай адзінасьці стаяла жывая народная мова.

Пачатак несьвядомага адраджэньня. Адраджэньне беларускае літэратуры, з каторага пазьней разьвілося адраджэньне нацыянальнае і палітычнае, пачалося на рубяжы 18-га і 19-га сталецьцяў, разам на ўсходзе і на захадзе Беларусі, там і там падняўшысь з жывой народнай мовы. Романтызм усім народам прынёс, між іншым, любоў да старыны і да народнае поэзіі. Да нас ён заблудзіў дзьвюма дарогамі: усходнія беларусы романтычна захапіліся прыкладам украінскае „Энеіды“ І. Катлярэўскага; да заходніх ён дакаціўся простаю дарогаю на грэбнях францускай рэволюцыі і напалеонаўскіх войнаў. На ўсходзе ў нас адраджэньне пачалося з беларускай „Энеіды“, а на захадзе з твораў стара-шляхоцкага романтыка Я. Баршчэўскага. Уся наша новая літэратура выглядаець мала-сьвядомым адраджэньнем.

.   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .
58
.   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .
59
.   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .
62