Перайсці да зместу

Гудкі (1930)/Сталіца

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Панскі падарунак Сталіца
Верш
Аўтар: Андрэй Александровіч
1930 год
Сілуэты вуліцы
Іншыя публікацыі гэтага твора: Сталіца (Александровіч).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




СТАЛІЦА

Учора, як золак расою
бледныя зоры гасіў, —
певень жыцьцё гарадзкое
прывычнаю песьняй будзіў.
У гонар сталетніх традыцый
з замкавых веж старыны —
рэспублікі нашай сталіцу
ганьбілі звонам званы.

Сёньня — мы пеўня ня чуем,
гудком сёньня сьцелецца дзень.
І песьню званоў векавую
ня чуем у лёце падзей.
Вагранка няспынна іскрыцца,
плавіць званы на мэталь.
Рэспублікі нашай сталіца
ў прыбоях творчых хваль.

Заўтра — чаруючы ўзойдзе
сонца разьлівам душы
і новаю вуліцай пройдзе,
рытмамі новых машын.
Зямлі тваёй межы-граніцы
зруйнуе магутны комбайн.
Рэспублікі нашай сталіца
ў Вялікае Заўтра — крыляй!