Перайсці да зместу

Гудкі (1930)/Панскі падарунак

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Чырвонаармейская Панскі падарунак
Верш
Аўтар: Андрэй Александровіч
1930 год
Сталіца
Іншыя публікацыі гэтага твора: Панскі падарунак.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ПАНСКІ ПАДАРУНАК.

Прысьвячаецца барацьбітом з фашыстымі-окупантамі ў Заходняй Беларусі.

І ляціць бязьмежжам
вецер, як на крыльлях.
— Межы, толькі межы
думкі засланілі.

Там забралі права
думаць, толькі думаць!
Чорная расправа —
панскі падарунак.

З панскага аблічча
дай сарвем завесу, —
колькі там налічым
жудасных процэсаў.

Чую крык нястрымны
полем і лясамі:
лепшы сын краіны
сёньня катаржанін.

Ляскаюць кайданы,
ў катаргу магнаты
люд закатаваны
гоняць з казэматаў.

Знаем мы, ў палацах
крыецца яднаньне
майстраў провокацый,
лютасьці й выгнаньня.

Толькі дзеці працы
сёл, мястэчак, местаў
сілай дэмонстрацый
шлюць свае протэсты.

Хай гучыць нястрымна
глеба пад нагамі:
лепшы сын краіны
сёньня катаржанін!

Хай разьлёгся вужам
дрот, радзіўшы стогны.
Але не, ня здужыць
Беларусь мільёнаў.

Чую я заўсёды
чую й ня дзіўлюся —
ўзойдзе й там пагода
Савецкай Беларусі!