Перайсці да зместу

Гудкі (1930)/Сілуэты вуліцы

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Сталіца Сілуэты вуліцы
Верш
Аўтар: Андрэй Александровіч
1930 год
Газэтчык
Іншыя публікацыі гэтага твора: Цені на сонцы.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




СІЛУЭТЫ ВУЛІЦЫ

(З поэмы „Цені на сонцы“)

*

У браме, ад зор і да зор
Сядзіць чорнамазы айсор.
Ён Чотка
на скрынцы „чачотку“
перабірае шчоткай:
— Час кароткі
мы жывём.
Падыходзь, не эканом!
Гэй, таварыш, за два злоты
бліснуць боты
пазалотай.
Гэй, прахожы,
блізкі, дальні —
глянс наводжу
дасканальна!
Даваеннай
аксаміткай, —
праф-саю-зам
Скідка!

*

І тут-жа ў браме
звоніць нажамі,
вітае прадвесьню
вытворчая песьня:
— Сып, бяжы,
ўгару,
угрунь.
Вастру
нажы,
нажы —
вастру.
Гэй, жар, брусок,
яшчэ разок,
яшчэ разок —
блішчыць лязо!
Ўгару,
угрунь,
бяжы,
ляці.
— Чые нажы?
Плаці!

*

Рынуўся лёд! Затрашчэлі масты…
Крыга за крыгай — навала.
Рушыцца-крышыцца бераг круты,
быццам прыморскія скалы.
Сонца сваім прамяністым ключом
радасьць зямлі адамкнула.
Рвуцца ручайкі, імчацца наўзлом —
красавіковым гулам.