Гандляры
← Рубежыцкая кантора | Гандляры Абразок Аўтар: Вячаслаў Вячаслававіч Адамовіч 1924 год Крыніца: Часопіс «Грамадзкі голас», № 12, 10 жніўня 1924 году, б. 3, № 13, 14 жніўня 1924 году, б. 2 |
Ганчар → |
Гоніць вецер хмары па небе, сярдзіта грукаціць дождж па сьцёблах і лістох дубоу — плача непагода.
У хаце цёмна. Смалякі даўно ужо пагарэлі, але класьці другіх ня хоча рыжы Дзядзёнак, а мо‘ забыуся, альбо мары занясьлі яго далёка. Ці яму цяперака да агню?
Чырвоны одбліск згасаушых вуглёу ледзьве асьвятляу вялікую галаву, пакрытую рыжымі валасамі, атсьвечавауся у вострых вачох Дзядзёнка…
Прыемныя мары вылі у яго…
Вось ён малады, моцны, як дуё. З ім яго дзед Ярэм, сівы як голуб, але моцны дзед!
Пры успамінаньні аб ім уздыхае цяжка Дзядзёнак, пасьля, моцна сьціснуушы кулакі, ён успамінае далей…
Вось, вось ночка… Прыемна сьвеціць з высокага неба месячык, сьнег хрумсьціць пад нагамі яго і дзеда Ярэма. Вось яны ля тыну падлазяць да карчмы, ля якой стаіць тройка коняу і багатыя сані з мядзьведжай скурай. Смачна ядуць коні канюшыну, нясецца з карчмы песьня, плача гармонік. Моцна калоціцца сэрца у яго. Вось яшчэ міг, яны з дзедам каля коняу, хвіля — дзед падбірае лейцы, а ён са стрэльбаю сядае у сані і зорка глядзіць на дзьверы карчмы, Усё гатова. Коні крануліся і у той міг раздауся стрэл і моцны крык «стой!», як нажом, разрэзау цямніну ночы. Але дзе там!
Дзед сьвіснуу і тройка паняслася…
Бах, бах, бах — грымяць ім усьлед стрэлы. Сьвішчуць кулі над галавой… Ці да стрэлау, ці да куль, коні не бягуць, а ляцяць, здаецца, і толькі пыл ад сьнегу рэжа вочы…
Божа! што гэта? Што гэта! Цямнее у вачох Дзядзёнка; чаму дзед схіліуся у сані і нешта шапоча яму маладому…
Скіліуся да яго ён, крыкнуў: — «Дзедка, а дзедка, што табе»?
Яшчэ мацней рванулі коні, ад крыку яго яшчэ хутчэй панясьліся…
— Дзедка родны, што табе?
— Памятай завет, ні ні… шапоча дзед і падае няжывы.
— «Добра дзедка, добра!» — шапоча Дзядзёнак пабялеушымі губамі, — «памятаць буду, памятаць вуду»…
Праходзяць гады. Шмат троек зьвёз Дзядзёнак, шмат душ ляжыць на яго сумленьні, але гэтага мала. Здаецца яму, што дзедава душа жадае ад яго большай помсты!..
— Добра, дзедка, добра! — гавора сам з сабой Дзядзёнак.
Плача за вакном непагода.
— Пара! — сказау ён глухім голасам і сам спужауся свайго голасу.
Заварушыуся Пётра на печы ад вокліку Дзядзёнка.
— Га, чаго? — Пара — сказаў Дзядзёнак і палажыў вугалькі. Загарэўся смаляк. Загарэўся смаляк, асьвяціў хату.
Зьлез з печы Пётра.
Хутка, апрануўся. — Ну? — пытаючы глянуў на Дзядзёнка. Той на яго.
— Едзем! — скамандаваў Дзядзёнак.
— Куды? — задаў пытаньне Пётра.
— Да станавога па вараных, — адказаў Дзядзёнак.
— Гайда! — весела падмаргнуў Пётра.
Выйшлі з хаты. Сярдзіта сустрэла іх непагода. Сьцебануў дождж ім у вочы…
Праз хвілю два цёмныя коньнікі, як нейкія страшэнныя цені, нясьліся праз лес…
— Добра, дзедка, додра!— шапоча Дзядзёнак. — Споўню завет!
Нясуцца па небе цёмныя хмары. Сярдзіта дождж грухаціць па лістох і сьцёблах, дубоў…
Плача непагода…
Дзяргач.