Перайсці да зместу

Рубежыцкая кантора

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Рубежыцкая кантора
Абразок
Аўтар: Вячаслаў Вячаслававіч Адамовіч
1924 год
Крыніца: Часопіс «Грамадзкі голас», № 11, 7 жніўня 1924 году, б. 3, № 12, 10 жніўня 1924 году, б. 2-3
Гандляры

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Рубежыцкая кантора.

— Што рабіць? што рабіць? — ламау, сабе галаву ужо пасівеушы спраунік, седзячы у сваім габінэце за пісьменным сталом, на якім перад ім ляжала вялікая купа паперау і добры куфаль піва.

— А каб вас паляруш пабрау! — лаяуся спраунік б’ючы сабе па лысіне.

Відаць было, што перад ім стаяла заданьне ня лёгкае, бо усю галаву і твар яго пакрыу пот і колькі ён ні думау, а папера, якую ён чытау ужо з двадцаць разоу, казала ясна, калі ён, спраўнік, N-скага павету, ня зьліквідуе Рубежыцукае канторы, дык ямк прыдзецца падацца у адстауку, ды гэта што, а проста папера пагражае судом!

Вось на і выкусі!

Ужо дзесяты раз выходзіу дамавы стражнік, дзеля услуг?.. зваць яго высокаблагародзіе на абед, бо барыня кажа, што смажанае парасе астыне, спраунік, хоць т глытаў сьліну, але пасылаў яго, памінаючы ўсіх прабабак, к чортавай мацеры.

Дык і гэга яшчэ так як сяк, даёра было-б, але горай за усё было тое, што нават патрэт цара Аляксандра Трэцяга, які вісеў на сьцяне паміж двух вокнау над сталом, глядзеу на яго сурова і, здаецца, цар, усьмяхаючыся сабе у бараду, казау:

— Ну-с, пане палкоуніку, пакажэце сваё стараньне і здольнасьць…

Дарэмна глядзеу спраунік на патрэт, стараючыся знайсьці там выхад, але заусёды спатыкау суровы пагляд цара з усьмешкай.

Нарэшце, ня вытрымау спраунік і, моцна вылаяушыся, падняуся з крэсла і рашыу такі пайсьці паабедаць.

— Ну, і нап‘юся! — прабурчау спраунік, бяручыся за клямку дзьверау. Але тутака як-бы хто яго піхнуу у бок і спраунік адвярнууся і зірнуу на патрэт цара. Што за праява?! Яму здалося, што цар кіунуу яму галавой і скавау: — Вось гэта правільна, раней выпіць, а пасьля дзела.

Але, апамятаушыся, спраунік плюнуу і вышау з габінэту…

Абед падходзіу ужо да канца, калі спрауніку далажылі, што станавы прыстау прыбыу, якраз з боку Рубежыцкае канторы.

— Ага! — зароу спраунік. — Пазваць! Згнаю! У Сыбір заганю! Разьнясу!

Праз момэнт перад ім стаяу, трасучыся як у ліхаманцы, зьбялеушы станавы з пакетам у руцэ.

— Ну? — загрымеу на яго спраунік

— Так што, маю гонар дала…

— К чорту, к чорту! — загрымеу на яго спраунік. — А кантора, кантора як?! — роу п’яны спраунік. — Усё такі істнуе? А? істнуе?!

— Так што, пане палкоўніку, прыймау меры, але ось мала што не 23 стражнікі і 3 вураднікі забіты… лапатау станавы,

— Што, што? Забіты?—закрычау спраунік. — Гэтага яшчэ не хапала! У Сыбір! — грымнуу кулаком па стале спраунік і ускочыу па ногі.

— Зьлітуйцеея, вось рапарт, прачытайце! З залапатаў сьлязьліва станавы.

— Ладно! — гаркнуу спраунік і, хістаючыся, скіраваўся у габінэт. За ім па наскох папоуз, спусьціушы галаву, станавы.

Доуга чула жонка спрауніка з габінэту грамавы бас мужа і сьлязлівы енк стананога. Часта туды насіу стражнік Аудыцкі піва, а пасьля моцнай лаянкі і памінаньня усіх кузькіных матак, зьбялеушы Аудыцкі вынес адтуль таз з запэцканай крывёю вадой. Што там было, ніхто ня ведау, бо на пытаныне пані, Аўдыцкі паказау пальцам угару, ды скавау:

— Што там было — Богу ведама ды цару… толькі ось прыказана падаць гарэлкі ды добрай закускі.

Калі апошні прыказ быу споунены, голас спрауніка сьціх і жонка нават чула, як быццам нехта у габінэце з кімсь цалавауся. Яе жаноцкае сэрца трохі закалацілася, учуушы цмокі пацалункаў, але думка, што у габінэце мужа, апроч станавога, нікога няма, яе супакоіла і яна пашла спаць.

— Мусіць прыйшлі да згоды, меркавала яна, і плян аб ліквідацыі Рубежыцкае канторы знайшоуся!…

У той самы час, калі спраунік з станавым прыдумоувалі пляны на зьнішчэньне Рубежыцкае канторы, у гэтай самай канторы у хаце, сярод глухога лесу, стаяу гоман, чуўся рогат і сьмех.

— Ну, і дзярбалызнулі мы яго з Гаурылам па макауцы, у шартраз разьляцелася! га, на, га!

— Лоука, шчыльна зрабілі! — рагатау Дзядзёнак, праводзячы рукой па рыжай барадзе, а другою ляскаючы па плячы свайго спадручнага Галабурду.

— А коні тутака? — пытау ён.

— Тутака, — адазваліся галасы

— Добра, добра, вып’ема за спакой душ! — зарагатау Дзядзёнак і наліу у шклянкі гарэлкі

Рубежыцкая кантора гуляла…

Уся акруга траслася ад страху перад грабежнікамі. Ня было ніводнага двара, сяла і вёскі, каб ня плаціла яна дані, калі хацелі гаспадары, каб коні іх былі цэлыя і хаты ня спалены.

Ня гледзячы ні на якія аблавы і засады на грабежнікау, апошнія грабілі, забівалі людзей і ніякая паліцыя і войска не маглі даць ім рады.

Пра Рубяжыцкую кантору пісалі ужо ува усіх газэтах. Шмат прыставоу пайшло пад суд, шмат аддалі душу Богу, а мо’ і чорту, гэтае пытаньне асталося адкрытым.

Нарэшце Міністэрства Унутраных справаў зрабіла пастанову: „паслаць спрауніка Сыча у той павет, у якім буяніла кантора“. Яму далі срок, каб у тры тыдні зьліквідавау ён кантору.

Ужо прайшло ня толькі тры, але цэлых дванаццаць, а спраунік Сыч усё ніяк ня мог зваяваць Рубяжыцкае канторы.

Дык ня дзіва, што ён з станавым рашау гэтае пытаньне на усялякі лад у сваім габінэце.

Гетак было часта, гэтак было і у гэты раз.

Калі жонка спрауніка соладка спала і сьніла пра перамогу свайго мужа над грабежніцкай канторай, Аудыцкі збу доугую гутарку з вураднікам Мятлой, аб той самай канторы; і ня дзіва, што усе гаманілі аб канторы, калі нават міністры у сталіцы і тыя гаманілі за кавай і у салёнах аб гэтай самай канторы, а убраныя панічы пужалі паненак на вуліцах сталіцы зноу-жа гэтаю самаю кантораю.

— Далажы ці што, іх высокаблагародзію, а? — казау вураднік Мятла Аудыцкаму, даючы яму рубля, бо ведау, што награда патрэбна сторажу спраунікавай асобы, як рыбе вада…

— Папрабую, — рашыуся Аудыцкі, хаваючы рубель у кішэнь і на наскох увайшоу у пакой

Падайшоушы да дзьвярэй габінэту, ён пастукау і праз мінюту выцягнууся паваеннаму.

— Чаго? — падняў на яго галаву, зірнуушы, спраунік

— Так што вураднік Мятла, — ціха зашаптаў Аўдыцкі.

— Мятла! — гаркнуу на увесь звой грамавы бас спраунік Сыч. — Пазваць Мятлу сюды! — зароу ён.

Са усіх ног кінууся Аудыцкі па вурадніка.

Але той, ужо учуушы, сам бег, колькі меу моцы у габінэт, не запомніушы усадзіць у руку старанлівага Аудыцкага другі рубель.

— Мятла! — спаткау яго спраунік і схапіу падняушыся з канапы у свае абняцьці атарапеушага, нічога ня ведаушага вурадніка, які ніяк ня мог сьцяміць, што гэты сон знача, што яго так шчыра цалуе сам спраунік.

— Мятла! Родны Мятла! Ты адзін! — басіу спраунік, цалуючы нічога неразумешага вурадніка.

— Так точна, Мятла, адзін, — адказавау ён не рашуча, пмокнуушы спрауніка у голены твар…

— Ну, сядай, сядай тутака, ось побач са мною! Прыстау! Мятла, а? Мятла! Сам Бог паслаў! — басіў спраунік і зноу цалавау вурадніка, садзячы разам з сабою на канапу.

— Так, так сам Бог! — лапатау ахмялеушы станавы і таксама лез цалавацца з нічога неразумеушым вураднікам.

— На, пі, друг! Звавіцель! — грымеу спраунік і сунуу яму чарку з гарэлкаю.

— Што за праява! — думау Мятла. — Ці ня сон гэта усё? — меркавау ён і нават, каб ня убачылі, шчыпануу сябе за ляжку.

Але не! Дзе там сон! Ява! Самая праудзівая ява! Ён, ён, просты вураднік Мятла, сядзіць на канапе з самым спраунікам, а прыстау рэжа яму кілбасу, налівае чаркі і нават цара патрэт і той, як-бы, ківае яму галавой і кажа: — Не робей!

Мятла, глянуушы на патрэт цара, гатоу ужо быу ускочыць і выцягнуцца ва фрунт, але апамятаваушыся, што гэта толькі малюнак, трохі пасьмялеу і гаркнуу:

— Рад старацца Вашскародзе!

— Ось, ось, пі! Я рад! Я… Сам Бог паслау! — гаманіу спраунік.

— Цяпер, канец для канторы! — крыкнуу прыстау.

Ад гэтага успаміну аб канторы, Мятла чуць не падавіуся кавалкам кілбасы, але удар, у плечы кулаком спрауніка, памог кавалку шчасьліва папасьць у жывот.

— Так, брат Мятла, на цябе адна надзея! Зьніштож, браце, кантору! Азалачу! — зьвярнууся да яго спраунік.

— Вось яно што! — праняслося маланкай у галаве вурадніка, — мая мара збываецца…

— Зьніштож! — плачучы загаманіу прыстау.

Выпітая гарэлка надала моцы і адвагі вурадніку і той устау, выпрастауся і загаманіу:

— Што-ж, я рад. Прыказ споуню! Я, вось, проект дауно нашу у кішані, але ніяк ня мог, вось, дабрацца да вас вашаскародзіе, ня было сьмеласьці, — і, сказаушы гэта, ен выцягнуу зложаную паперу і падау спрауніку,

Той схапіў і працягваючы да прыстава, прыказау чытаць,

Плян зьніштажэньня канторы быу просты: Узарваць у паветра усю хату з усімі зладзеямі, а зрабіць гэта бярэцца Мятла.

Пакуль чытау прыстаў паперу, мары аб падвышэньні і наградах далёка занясьлі Мятлу.

— Дружа, зрабі! — кінууся на шыю, спужаушагася Мятлы, спраунік.

Прышоушы да прытомнасьці, Мятла ускочыу і гаркнуу паваеннаму:

— Слухаю!

Да самай раніцы пілі гарэлку спраунік, станавы і Мятла, цалаваліся, плакалі і на раніцы, саусім ахмялеушы, Мятла выпауз з габінэту і ад’ехаў, пакінуушы сьпячымі і п’янымі спрауніка на канапе, а прыстава на падлозе.

Праз тыдзень усе газэты грымелі весткамі, што Рубяжыцкая кантора зьніштожана. Героямі гэтага, зьяўляюцца спраунік Сыч і прыстау Должыкау, а аб зрабіушым усё гэта вурадніку Мятле было сказана толькі тры словы: „Вураднік Мятла адтрымау медаль „За усердіе“…

Ад кары уцяклі толькі Дзядзёнак і унук яго Пётра…

Дзяргач.