Вікікрыніцы:Пераклады
Пераклады агулам
[правіць]Беларускамоўныя пераклады агулам ў беларускім раздзеле Вікікрыніц дазваляюцца. Раней апублікаваныя пераклады, якія адпавядаюць патрабаванням старонак Вікікрыніцы:Пра Вікікрыніцы і Вікікрыніцы:Аўтарскае права, могуць быць змешчаныя таксама, як і любыя іншыя апублікаваныя творы
Пераклады карыстальнікаў Вікікрыніцаз можна падзяліць на дзве катэгорыі:
- Поўны беларускамоўны пераклад твора, што быў раней апублікаваны на іншай мове. Такі пераклад дазваляецца, паводле ніжэйпададзеных крытэраў.
- Пераклад асобнага слова або фразы ў творы, які практычна ўвесь напісаны па-беларуску, разглядаецца як анатацыя і афармляецца як зноска з пазнакай, што зробленая Вікікрыніцамі.
Апублікаваныя пераклады
[правіць]Беларускія Вікікрыніцы змяшчаюць раней апублікаваныя тэксты па-беларуску, што ўключае таксама апублікаваныя пераклады тэкстаў па-беларуску.
Пры патрэбе, калі ёсць некалькі перакладаў аднаго тэксту, ствараецца старонка іх.
Пераклады Вікікрыніц
[правіць]Пераклады, якія з’яўляюцца вынікам працы ўдзельнікаў Вікікрыніц, павінныя адпаведна пазначацца, каб іх можна было лёгка адрозніць ад раней апублікаваных.
Твор на арыгінальнай мове павінны быць разам са сканавай копіяй прадстаўлены ў адпаведным моўным раздзеле, дзе гэтая версія на арыгінальнай мове павінная быць закончаная хаця б настолькі, наколькі пераклад па-беларуску. Спасылкі-інтэрвікі да твора на арыгінальнай мове павінна быць у беларускім перакладзе. Тым не менш, таксама дазваляецца проста спасылка на электронную копію арыгіналу, калі гэта не аб’ёмны твор, напрыклад, газетны артыкул і г. д.
Таксама, як і ў выпадку з Вікіпедыяй, няма ніякіх патрабаванняў у доказе сваёй кампетэнцыі ў прадмеце або мове, каб узяць удзел у перакладзе.
Заўважма: творы, якія незакочаныя і не дапрацоўваюцца доўгі час, могуць быць вылучаныя на выдаленне.
Некалькі перакладаў Вікікрыніц
[правіць]Павінны быць толькі адзін пераклад па-беларуску для канкрэтнага твора на арыгінальнай мове. Усе пераклады Вікікрыніц змяшчаюцца на тых жа ўмовах выкарыстання, што і любы іншы ўнёсак у праектах Вікімедыя, таму мяркуецца, што яны будуць развівацца на аснове кансенсусу ўдзельнікаў, з чым будзе ўзрастаць узровень верагоднасці, нейтральнасці і надзейнасці.