Вяршыні жаданьняў (1930)/Ты гаворыш

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Цыганка Ты гаворыш
Верш
Аўтар: Валерый Маракоў
1930 год
Ах, сьпявай, дарагая
Іншыя публікацыі гэтага твора: Ты гаворыш, што сэрца прыстала…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!





∗     ∗

Ты гаворыш, што сэрца прыстала…
Што рассыпаны юныя дні,
Што калісьці ты шчыра кахала,
Захапляўся табой не адзін.
Была сіла…
Успыхвалі мары…
Расьцьвітала вясна-маладосьць.
Вечна сьніўся
Ў пачуцьця-пажарах
Незнаёмы і ласкавы хтось.
Ён прышоў і па возеры шчасьця
Вёз цябе у краіну жыцьця,
Дзе закат
Ярка-ружай быў масьці,
Малады й неспакойны рысак…
Ўвечар пелі аб шчасьці
Дзяўчаты…
Ах, дзяўчаты гадалі па снох,
Ці ня прыдзе ў іх сумныя хаты,
Той, хто ім сваё сэрца зьбярог.
Там цьвіло і там сэрца палала.
Там краіна была — маладосьць…
.............
Там
Ты першае шчасьце пазнала,
Што прышло,
Нібы сонечны госьць,
Ну, дык што,
Калі сэрца прыстала
І рассыпаны
Юныя дні, —
Знаю, ўсё-ж ты калісьці кахала,
Захапляўся табой не адзін.