Вяршыні жаданьняў (1930)/Там, дзесьці там

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Цені бягуць другія Там, дзесьці там
Верш
Аўтар: Валерый Маракоў
1930 год
Вецер гуляе па даху
Іншыя публікацыі гэтага твора: Там, дзесьці там, ў стапох жаданьняў…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!





∗     ∗

Там,
Дзесьці там, ў стапох жаданьняў,
Пад ветру сьвіст
І завываньне
Стаяла вольха на кургане
З прабітай сонцам галавой…
А навакол,
Як кінуць вокам,
Сінела поле,
Сьніўся гай,
І ўсім нязнаны,
Ўсім далёкі
Ён плыў і плыў за небакрай…
Крычалі качкі недзе ў лузе.
Ах, як даўно я тут ня быў.
Ці гэта
Дальні сон ілюзій,
Ці гэта, можа, толькі быль?
Мне ўсё адно…
Я толькі рады,
Што зноў пабачыў
Сінь нябёс,
Падгніўшы дом… А з домам разам
Забыты рой юнацкіх кроз.
Што любы край вясной вялікай,
Увесь, як май, як песьня,
Край,
Пад граньне тысячы
Музыкаў
Зламаў навек адзеньне крат.
Што дзесьці там,
Ў стапох жаданьняў,
Пад ветру сьвіст
І завываньне
Губляюць людзі па курганах
Адвечны боль і смутак раньні…
І што ня дальні сон
Ілюзій,
А долі новай сьніцца
Быль…
І што стаяў, што марыў ў лузе,
І гэты луг я не забыў…