Перайсці да зместу

Вянок (1927)/Места/Ад сьпёкі пышуць дахі і асфальт…

З пляцоўкі Вікікрыніцы
∗ Сеў хлопчык з шкляначкай… ∗ Ад сьпёкі пышуць дахі і асфальт…
Верш
Аўтар: Максім Багдановіч
1927 год
Дзьве сьмерці
Іншыя публікацыі гэтага твора: Ад сьпёкі пышуць дахі і асфальт…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!





∗        ∗

Ад сьлёкі пышуць дахі і асфальт,
На вуліцы ўёцца пыл і грукаціць хурманка,
„Каробушку“ пяе дзіцячы альт
І надрываецца абрыдлая шарманка

Хаця-бы крышку часу адпачыць!
Мо‘ на бульвар пайсьці, сесьць на далёкай лаўцы
Здрамнуць, газэту сьвежую купіць
І прачытаць усё да імені выдаўцы?!