Перайсці да зместу

Вянок (1927)/Места/Сеў хлопчык з шкляначкай…

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Завіруха ∗ Сеў хлопчык з шкляначкай…
Верш
Аўтар: Максім Багдановіч
1927 год
∗ Ад сьпёкі пышуць дахі і асфальт…
Іншыя публікацыі гэтага твора: Сеў хлопчык з шкляначкай ля вулічнага ганку…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!





∗        ∗

Сеў хлопчык з шкляначкай ля вулічнага ганку
І выдувае з мыла пузыры.
Вясёлкаю гараць яны ў зіяньні ранку,
Ўзьлятаючы ў паветра дагары.

І заварожаны шматфарбнаю красою.
Са спрытнасьцю і хцівасьцю ката,
Хапае хлопчык іх няжорсткаю рукою,
А астаецца ў ёй — адна слата.