Ад сьпёкі пышуць дахі і асфальт…

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Jump to navigation Jump to search
Ад сьпёкі пышуць дахі і асфальт…
Верш
Аўтар: Максім Багдановіч
1912
Крыніца: http://rv-blr.com/vershu/view/41613


 * * *

Ад сьпёкі пышуць дахі і асфальт,
На вулцы ўецца пыл і грукаціць фурманка;
«Каробушку» пяе дзіцячы альт,
І надрываецца абрыдлая шарманка.

Хаця бы крышку часу адпачыць!
Мо на бульвар пайсьці, сесьць на далёкай лаўцы,
Здрамнуць, газэту сьвежую купіць
І прачытаць усё да імені выдаўцы?

(1912)