Перайсці да зместу

Вянок (1914)/Думы/Ой чаму я стаў паэтам…

З пляцоўкі Вікікрыніцы
⁂ Напілося сонцэ са крыніц сьцюдзёных ⁂ Ой чаму я стаў паэтам…
Верш
Аўтар: Максім Багдановіч
1914 год
⁂ Даўно ўжо целам я хварэю…
Іншыя публікацыі гэтага твора: Ой, чаму я стаў паэтам…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




* * *

Ой, чаму я стаў паэтам
Ў нашай беднай старане?
Грудзі ныюць, цела вяне,
А спачыць ня можна мне:
Думкі з розуму ліюцца,
Пачуцьцё з душы бяжыць…
Мо за імі кроў палыне
І тады ўжо досі жыць!