Перайсці да зместу

Вянок (1914)/Думы/Даўно ўжо целам я хварэю…

З пляцоўкі Вікікрыніцы
⁂ Ой чаму я стаў паэтам… ⁂ Даўно ўжо целам я хварэю…
Верш
Аўтар: Максім Багдановіч
1914 год
⁂ Калі зваліў дужы Гэракл…
Іншыя публікацыі гэтага твора: Даўно ўжо целам я хварэю…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




* * *

Даўно ўжо целам я хварэю,
І хвор душой, —
І толькі на цябе надзея,
Край родны мой!
У родным краю ёсць крыніца
Жывой вады.
Там толькі я змагу пазбыцца
Сваей нуды.
Калі-ж у ім умру—загіну,—
Не жалюсь я!
Ня будзеш цяжкая ты сыну
Свайму, земля.
Там хоць у гліне? хоць у брудзе,
Там пад зямлёй,
Найдуць мае слабые грудзі
Сабе спакой.