Вянок (1914)/Думы/Напілося сонцэ са крыніц сьцюдзёных

З пляцоўкі Вікікрыніцы
⁂ Не блішчыць у час зьмерканьня… ⁂ Напілося сонцэ са крыніц сьцюдзёных
Верш
Аўтар: Максім Багдановіч
1914 год
⁂ Ой чаму я стаў паэтам…
Іншыя публікацыі гэтага твора: Напілося сонца са крыніц сьцюдзёных…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




* * *

Напілося сонцэ са крыніц сцюдзёных,
Усьцягнуло ў вышу з іх ваду як пар;
І ўзляцеўшы шпарка па праменьнях тонкіх
Пар зрабіўся сьлічнай чэрадою хмар.

Ўдаль яны памкнулі і лятуць пад імі
Нівы ды балоты, поле, бор, лука.
Але што там блішчэ? Ці ня ты, сястрыца,
Ці ня ты ліешся срэбная рэка.

Загрымелі ў хмарах гулка прывітаньня
І далёка буйны вецер іх разнёс.
Рынуліся хмары да рэкі радзімай
І зьліліся з ёю ліўнем кропель-сьлёз.