Перайсці да зместу

Вязанка (1903)/Каршунъ

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Стары лясникъ Каршунъ
Верш
Аўтар: Янка Лучына
1903 год
Сиверъ
Іншыя публікацыі гэтага твора: Каршун (Лучына).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Каршунъ.

Быў ясны дзень, гарачы дзень
И было циха, ходъ се̄й макъ.
Скацина забилась у це̄нь,
За ёй пастухъ прамежъ сабакъ.
А ле̄съ листкомъ ня калыхне,
У гущы птушки се̄ли спаць,
И рыбки ў рэчечцы на дне̄,
Подъ кустъ хаваючысь, стаяць.
Духота некая висиць,
Нявольны сонъ усихъ бяре,
И тольки каня просиць «пиць!»
Кружась надъ ле̄сомъ у гарэ.
Я ў поле вышоў. Боже мой!
Красуе жытни коласъ уже.
Рукой абцёршы ле̄тни зной
Я се̄у на камень пры мяже̄.
Любуюсь жыткомъ. Изъ падъ ногъ
Поднялась птушка да гары,
А тутъ каршунъ, а кабъ ёнъ здохъ!
Хопъ! гэту птушку ў кипцюры.
Панёсъ!…
Што гэта мне за знакъ?
Такую думку думаў я;
Адкуль узяўся гэты птахъ?
Ой, бѣдна-жъ птушечка мая!
..............
На тое-жъ вышло!… на сяло,
Ня знаемъ добра и адкуль?
Жыдка ў томъ часе прынясло,
Маленьки быў и зваўся Сруль.
Хоць невялички той жыдокъ,
За то и хитра-жъ галава!
Адкрыў у вёсцы ёнъ шынокъ
Ды й поля зняў маргоў зо два.
Ось зъ гэтыхъ поръ каторы разъ
Я гэту птушку ўспомяну
Што напрарочыла да насъ
Жыдка, што роўны каршуну
..............