Каршун (Лучына)

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Jump to navigation Jump to search
Каршун
Верш
Аўтар: Янка Лучына
Крыніца: http://yankalychina.ru/stories/11.htm


Быў ясны дзень, гарачы дзень,
І было ціха, хоць сей мак
Скаціна забілась у цень,
За ей пастух прамеж сабак
А лес лістком не калыхне,
У гушчы птушкі селі спаць,
І рыбкі ў рэчачцы на дне,
Пад куст хаваючысь, стаяць.
Духота некая вісіць,
Нявольны сон усіх бярэ,
І толькі каня просіць «піць!»,
Кружась над лесам у гарэ.
Я ў поле выйшаў. Божа мой!
Красуе жытні колас ўжэ.
Рукой абцёршы летні зной,
Я сеў на камень пры мяжэ.
Любуюсь жыткам. Із-пад ног
Паднялась птушка да гары,
А тут каршун, а каб ён здох!
Хоп! гэту птушку ў кіпцюры.
Панёс!..
Што гэта мне за знак?
Такую думку думаў я,
Адкуль узяўся гэты птах?
Ой, бедна ж птушачка мая!..
На тое ж выйшла!.. на сяло,
Не знаем добра і адкуль?
Жыдка ў тым часе прынясло,
Маленькі быў і зваўся Сруль.
Хоць невялічкі той жыдок,
Зато і хітра ж галава!
Адкрыў у вёсцы ён шынок
Дый поля зняў маргоў са два.
Ось з гэтых пор каторы раз
Я гэту птушку ўспамяну
Што напрарочыла да нас
Жыдка, што роўны каршуну.