Перайсці да зместу

Вязанка (1903)/Стары лясникъ

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Што птушки казали Стары лясникъ
Верш
Аўтар: Янка Лучына
1903 год
Каршунъ
Іншыя публікацыі гэтага твора: Стары ляснік.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Стары лясникъ.

«Паночку дарагеньки, дай пораху крышку.
«Кали маешъ увагу на старога Грышку!…
«Отъ лихо наляцело! прышло на астатакъ:
«Найлепшае заўчора зъ нашыхъ жарабятакъ
«Мядзьве̄дзь—падла… ды й кабъ же ваўки яго зъели!…
«Задушыўшы у ле̄се, кинуў кале ели!…
«А Боже-жъ мой!… отъ быў бы конь церэзъ два годы,
«А цяперъ што?—ничога акромъ адно шкоды!
«Дай пораху, паночку!»
Такъ стары, чуць жывы.
Прасіў пана даўнейшы за двара мысливы.
—«Штожъ тутъ порахъ паможе?»—
— «Кабъ разъ здохъ маруха,
—«Яго я пачастую за стрэльбы у вуха!»—
—«Чы ты, Грышка, зваръяцеў?»—
—«Не!—дзякаваць Богу!»—
—«Якже-жъ ты на мядзведзя?… Ледзве цягнешъ ногу,
«Якбы ў лихаманцы скачуць табе руки.»—
—«И самъ я гэта знаю… Калижъ плачуць ўнуки,
«Ды й гоманамъ вяликимъ паўна наша хатка.
«Кабъ панъ ве̄даў якое было жарабятка!
«И доўга и шырока и крэпка ў карку,
«Самы гэты конь быў бы намъ у гаспадарку!…
«Ня дарую!… и гаду павыцягну жылы!
«Кабъ ня меу я спакою и середзь магилы,
«Кали будзе безъ кары то насене̄ ураже̄!!!
«Чы ёнъ мне̄ шкуру злупиць, чы самъ, шельма, ляже̄!»—
—«Да ты-жъ хиба за стре̄льбай даўно ня меў дзе̄ла?»—
—«Летъ зъ пятнанцаць, якъ старасць маю силу зъела!»
—«Што-жъ цяперъ ты ўздумаў?—ты-жъ старэй адъ хрэна,
«Страляючы ня ўцэлишъ и ў капу се̄на.»
—«Скулъ панъ знае?… Адначежъ я личу на гэта,
«Што маруху патраплю пяравесць за све̄та.
«Не̄ глядзи панъ, што гарбомъ мне сагнула спину;
«Вымяркую ў вуха, чы ў лобъ, ў се̄редзину!»
—«Да ты хиба сягодня блёкату абъе̄уся?…
«Куды-жъ розумъ даўнейшы ў цябё падзеўся?…
«Мерышъ силы старые, Богъ зна, якой мерай!»
— «Дай пораху, паночку, бо пайду зъ сякерай!»
—«Ось мы ле̄пей иначей гэту скончымъ справу:
«На мядзьведзя мы скора устроимъ аблаву…»
— «А, крый Боже! ня трэба, паночку, ня треба!
«Енъ уцече зъ аблавы!… Ня скаштую хлеба,
«Спаць ня буду, пакуль же не забъю маруху,
«Пакуль чёрну на землю ня выпущу юху,
«Пакуль шкуру ў нашай ня развешу хаце̄:
«Ось!—гэта для васъ, дзетки, па нашай утраце̄.
«Енъ уцёкь бы зъ аблавы, якъ пиць даць, паночку,
«Да жарабятка прыйдзе на трэцюю ночку,
«А я и прыпилную!!!..»
—«Просто жаль старога!…
«Слухай, Грышка! — кабъ дзетки не плакали многа,
«Дарую жарабятка адъ сивой кабылы!…
«Бяры и успакойся!»
—«Да самой магилы
«Буду Бога за вами прасиць, ясны пане!…
«Кабъ вамъ и вашымъ дзеткамъ даваў панаване
«За вашу для насъ бедныхъ добрую натуру,
«Ды й пану-жъ адъ мядзведзя прывалаку шкуру.»
—«Якто шкуру?—якую?…
—«Ды й зъ яго халеры,
«Жаль бо неки вялики е̄ў мяне безъ меры,
«Яго я звесьци кляўся, пакляўся на душу…
«Дыкъ и слова прадъ Богомъ стрымаць цяперъ мушу
—«Гмъ!… а стрэльбу чы маешъ?»
—«Есцяка у клеци;—
«Учора трошки правіў, папсавали дзе̄ци.
«Але стре̄лиць—ничога!… я знаю старуху,
«Яще разъ мне паслужыць!… будзе гадъ безъ духу!»
—«Ты ле̄пей гэты штуцэръ на! бяры адъ мене!»
—«Не, паночку! ня треба!… кажу на сумлене,
«Не умею я зъ панскай… лепей зъ сваей плясну,
«Але будзь панъ спакоенъ!—якъ у све̄чку ясну!»
—«Казёлъ ты! большъ ничога!… Усе̄ вы такіе!…
«На порахъ!… ды й няхай же самъ Богъ цябе̄ крые!
Назаўтра, яще зъ ле̄су не ўзглянула сонце,
Панъ праснуўся, падняўся паглядзеў у ваконце;
Глядзь!—а Грышка за стрэльбай сядзиць ўже на ганку.—
«Па мядзведзя да лесу нашли панъ хурманку.»