Перайсці да зместу

Водгульле (1922)/Эх, на што…

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Песьня адзінокага Эх, на што…
Верш
Аўтар: Якуб Колас
1922 год
Песьня батрака
Іншыя публікацыі гэтага твора: Зь песень адзінокага.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




* * *

Эх, на што ўздыхаць па волі,
Калі я ня маю долі?

Калі марне годы трачу,
Капі сэрца ў смутку плача?

Знаць няшчасным урадзіўся,
Што сьвет белы зачыніўся,

Зачыніўся, сыйшоў клінам…
Горка быць мужычым сынам!

Бо́гач зьяе ў пазалоце,
Мужык, бедны, мрэ ў бядноце;

У мядалях „зубр“ багаты,
А ты носіш адны латы,

Бо мужычы сын пахілы
Роўнасьць мае… срэдзь магілы!

4/X 1908 г.